Упраўленне "К" накрыла тэлефонных ашуканцаў, якія выбавілі ў мінчанкі $200 тысяч

Управление “К” накрыло телефонных мошенников, выманивших у минчанки $200 тысяч

Кібермахляры выкралі ў мінчанкі $200 тысяч. Зламыснікі спачатку прадставіліся ёй па тэлефоне супрацоўнікамі банка, а пасля — супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Жанчыну пераканалі ўсталяваць на смартфон мабільную праграму, з дапамогай якой быў атрыманы доступ да яе банкаўскага рахунку.

Расследаванне гэтай справы прывяло да затрымання злачыннай групы тэлефонных махляроў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта на брыфінгу расказаў начальнік аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў следчага ўпраўлення УСК па Мінску Дзмітрый Астрэйка.

"Затрыманыя 23 грамадзяніны Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Таджыкістан і Грузіі, якія пражываюць на тэрыторыі горада Мінска. У дачыненні да 15 з іх абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Астатнія ў цяперашні час знаходзяцца ў статусе падазраваных", — паведаміў Астрэйка.  

Зламыснікі паспелі "развесці" даверлівых грамадзян на суму ў $500 тысяч. Пацярпелымі па справе прызналі больш за 100 чалавек.

У СК паведамілі, што ў апошнія гады адзначаецца значны рост такіх кіберзлачынстваў у Беларусі. Толькі ў Мінску за 2020 год было зафіксавана больш за 7700 такіх выпадкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі