Вы тут

Упершыню за 7 гадоў беларуская мова з’явіцца ў аўтобусах Оршы

Фота: infograd.by

Упершыню за 7 гадоў у грамадскім транспарце Оршы загучыць беларуская мова. Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў вядомы абаронца беларушчыны Ігар Случак, які атрымаў адказ ад аршанскіх чыноўнікаў.

Мясцовыя актывісты неаднаразова звярталіся да ўладаў з прапановай вярнуць беларускую мову ў транспарт, але ўсё было марна. Нядаўна на сайце Аршанскага райвыканкама адбылося галасаванне, дзе большасць жыхароў падтрымала ідэю агучвання прыпынкаў на роднай мове. Што, праўда, з’явіліся некаторыя “працоўныя калектывы”, якія выступілі выключна за рускую мову.

Цяпер аб’явы ў транспарце Оршы будуць гучаць на дзвюх мовах.

Адказ аршанскіх чыноўнікаў Ігару Случаку

Орша  — адзіны беларускі горад, дзе аб’явы прыпанкаў у грамадскім транспарце гучаць па-руску. Кіраўніцтва аўтапарка лічыла, што вяртаць беларускую мову ў транспарт не трэба, бо нам “хутка аб’ядноўвацца з Расіяй”. Нядаўна ў Аршанскім раёне беларускамоўныя надпісы на аўтобусных прыпынках пачалі мяняць на рускамоўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.