Упершыню са жніўня Украіна зафіксавала ўдар ракетамі з Беларусі

Ракета Х-22 на самалёце / pravda.com.ua
Ракета Х-22 на самалёце / pravda.com.ua

Упершыню са жніўня Украіна зафіксавала ўдар ракетамі з Беларусі, піша pravda.com.ua са спасылкай на намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксея Громава. 6 кастрычніка была абстраляная Хмяльніцкая вобласць.

"Сёння раніцай чатыры самалёты Ту-22 М3 стратэгічнай авіяцыі краіны-агрэсара з паветранай прасторы Беларусі нанеслі авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны, — кажа ён. — Папярэдняе прымяненне авіяцыі з гэтага напрамку было 28 жніўня".

Гаворка ідзе аб удары ракетамі Х-22. Адна з іх упала побач з інфраструктурным аб'ектам, іншая — на пустцы. З-за ракетнага ўдару дрэва ўпала на чыгунку, спыняўся цягнік. Загінулых і пацярпелых няма, піша vsim.ua.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі