Унікальная выстава, прысвечаная Максіму Багдановічу, адкрыецца ў Мінску

Максім Багдановіч і яго "Вянок". Карціна ў музеі паэта ў Гродне​
Максім Багдановіч і яго "Вянок". Карціна ў музеі паэта ў Гродне​

Выстава "Бібліятэка Максіма" адкрыецца ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі ў аўторак, 7 снежня, паведамляецца на сайце бібліятэкі. Выстава прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Вядомы кнігалюб, Багдановіч сабраў багатую асабістую бібліятэку, якая, на жаль, не захавалася. Аднак спецыялісты змаглі рэканструяваць яе беларускую частку па архіўных дакументах, успамінах і перапісцы паэта.

На выставе "Бібліятэка Максіма" будуць прадстаўлены экзэмпляры з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ стагоддзя з выдавецтваў Вільні, Мінска і Санкт-Пецярбурга, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў нацыянальнай літаратуры і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Багдановіча.

Адкрыецца выстава 7 снежня ў 16.00. Уваход на адкрыццё вольны. Як мяркуецца, экспазіцыя будзе працаваць да 15 студзеня 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі