Унесены змены ў правілы правозу у цягніках хатніх жывёл і ровараў

Унесены змены ў правілы правозу у цягніках хатніх жывёл і ровараў

У Беларусі ўнесены змены ў правілы правозу у цягніках хатніх жывёл і ровараў. Адпаведную пастанову (№ 86 ад 12 снежня 2018-га) прыняло Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З дакумента выключылі пункт, які датычыць аплаты за перавозку дробных хатніх жывёлаў і птушак. У асобным купэ на рэгіянальных лініях бізнес-класа або міжрэгіянальных лініях аплату перавозкі сабак буйных парод будуць спаганяць зыходзячы з кошту квіткоў усіх месцаў купэ. А вось дадатковую плату за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу браць ужо не будуць. Таксама адмяняецца аплата за перавозку ровара ў неразабраным і неўпакаваным выглядзе ў вагонах з ненумераванымі месцамі. Да гэтага аплата бралася ў памеры кошту поўнага праязнога білета да пункта прызначэння пасажыра.

Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі пачынае дзейнічаць пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі