Уначы ў суботу ў Беларусі чакаецца да 10 градусаў марозу
![Уначы ў суботу ў Беларусі чакаецца да 10 градусаў марозу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2019-01-18t143040z_1839416325_rc1dc53f4cb0_rtrmadp_3_belarus-weather.jpg.webp?itok=krVWOWVx)
Уначы ў суботу, 19 студзеня, у Беларусі чакаецца ад -4 да 10 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будзе ад 0 да -5 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Карокачасовы снег магчымы толькі месцамі. Вецер прагназуецца заходні, 4-9 метраў за секунду, у некаторых раёнах з парывамі да 14 м/с.
У нядзелю захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я, а ў панядзелак-аўторак яшчэ больш пахаладае.