Стала вядома, калі ў Беларусі зноў усталюецца зімовае надвор'е

Стала вядома, калі ў Беларусі зноў усталюецца зімовае надвор'е

Стала вядома, калі ў Беларусі зноў усталюецца зімовае надвор'е. Пахаладанне чакаецца ў выхадныя дні, яно працягнецца на наступным тыдні, сцвярджаюць сіноптыкі. А пакуль тэмпература паветра перавышае кліматычную норму на 1-5 градусаў, інфармуе БЕЛТА.

У пятніцу, 18 студзеня, на працягу сутак будзе ад -3 да +3. У другой палове дня на паўночным захадзе пахаладае — да -6 градусаў. Калі ўначы прагназуюцца невялікія ападкі, дык удзень у многіх рэгіёнах краіны магчымы мокры снег з дажджом. У суботу і нядзелю ў начныя гадзіны чакаецца ад -3 да -9 градусаў (месцамі пры праясненнях — да 10-12 марозу), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6.

У панядзелак, 21 студзеня, уначы амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца кароткачасовы снег, удзень ён магчымы толькі месцамі. Уначы тэмпература паветра можа скласці ад -3 да -10 (пры праясненнях пераважна на поўдні — 11-14 градусаў марозу), удзень — ад -2 да -9 градусаў. У аўторак пры праясненнях месцамі будзе ўжо да -18 градусаў.

Больш важных і цікавых навін у праграме “Еўразум” за 17.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі