Уначы ў Гродне "Лексус" сутыкнуўся са слупом, кіроўца загінуў
![Уначы ў Гродне "Лексус" сутыкнуўся са слупом, кіроўца загінуў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/d3941680dca1bb44c9ae1e40de2c2e5e.jpg.webp?itok=H3NHr7gC)
Уначы ў Гродне "Лексус" сутыкнуўся са слупом, кіроўца загінуў. Перад выездам з праезнай часткі аўтамабіль рухаўся з відавочным перавышэннем хуткасці, адзначае прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Трагічнае здарэнне адбылося каля абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра. "Лексус" праехаў па газоне, разламаў дэкаратыўную клумбу з камянямі і ўжо пасля гэтага сутыкнуўся са слупом. Кіроўца памёр у бальніцы прыкладна праз дзве гадзіны пасля дарожна-транспартнага здарэння.
Фота: gaigrodno.by