Уначы ў Беларусі чакаецца да 14-19 градусаў марозу

У сераду, 30 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Маразы ўзмацняцца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў ніжэй за нуль, а месцамі да 14-19. У дзённыя гадзіны чакаецца мінус 2-8, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Вецер прагназуецца паўночны, 3-8 метраў за секунду. На некаторых участках дарог заўтра захаваецца галалёдзіца.

31 снежня надвор'е істотна не зменіцца. Аднак у чацвер прагназуецца невялікі снег.

Сіноптыкі абяцаюць беларусам у навагоднюю ноч мароз і невялікі снег

Фота: Еўрарадыё