Уначы пад Талачыном чулі стральбу, перакрываўся чыгуначны рух
![Станцыя Талачын / Ілюстрацыйнае фота railwayz.info](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/1352403454.jpg.webp?itok=_peloPj4)
Станцыя Талачын / Ілюстрацыйнае фота railwayz.info
Ноччу 4 верасня перакрывалі чыгуначны рух пад Талачыном (Віцебская вобласць). Як паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў", цягнікі спынялі ў абодвух напрамках на ўчастку даўжынёю каля 45 км паміж Мінскам і Оршай (ад станцыі Слаўнае да Коханава). Было адпаведнае вуснае патрабаванне сілавікоў, якое атрымала кіраўніцтва Беларускай чыгункі.
Сведкі кажуць, што ў раёне станцыі Талачын былі чуваць ці то стральба адзіночнымі з агнястрэльнай зброі, ці то выбухі сігнальных петардаў. Мяркуецца, што здарэнне магло быць звязана "з засакрэчаным перамяшчэннем па чыгунцы вайсковага кантынгенту, тэхнікі ці боепрыпасаў".
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне ўначы 4 верасня няма. Больш таго, як адзначае "Супольнасць чыгуначнікаў", факт спынення руху на чыгунцы старанна хаваецца. Пра яго няма згадак у дакументах Беларускай чыгункі.
Звесткі пра перакрыццё руху на чыгунцы і пра "павышаную актыўнасць сілавікоў" у раёне Талачына з'явіліся яшчэ напярэдадні. Але без падрабязнасцяў.
![Уначы пад Талачыном чулі стральбу, перакрываўся чыгуначны рух](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/333_20.jpg.webp?itok=93kNpGMw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.