Уначы 22 лютага па паўночным усходзе Беларусі будзе да -20

Мокры снег і пахаладанне прагназуюць у Беларусі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Мокры снег і пахаладанне прагназуюць у Беларусі / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

У сераду, 22 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўночны ўмераны. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па паўднёвым захадзе да -20 па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца 3-8 марозу, па ўсходзе краіны — да -11. Найбольш цёплае надвор'е захаваецца ў паўднёва-заходніх раёнах: тут, як прагназуюць, яна складзе -2...+3.

Уначы 22 лютага па паўночным усходзе Беларусі будзе да -20
vk.com/belgidromet
Уначы 22 лютага па паўночным усходзе Беларусі будзе да -20

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі