Улоў на 50 мільёнаў... штрафу

Амаль пяцьдзесят мільёнаў штрафу давядзецца заплаціць двум жыхарам Чашнікаў. Гэтыя грошы яны аддадуць за тое, што парушылі правілы лоўлі рыбы ў перыяд нерасту. Як паведамляе сайт "Народныя навіны Віцебска", супрацоўнікі Новалукомскай міжраённай інспекцыі аховы жывёлы і расліннага свету забралі ў рыбакоў, якія лавілі рыбу вудамі з лодкі на возеры Лукомскае, 232 карпы агульнай вагай 40 кілаграмаў. Матэрыялы перададзеныя ў праваахоўныя органы.

Дарэчы, толькі за апошнія 15 дзён інспектары абласной і міжраённых інспекцый выявілі 163 парушэнні правіл рыбалоўства, канфіскавалі 175 сетак агульнай даўжынёй каля 10 кіламетраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі