Уладзімір Макей сустрэўся з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Уладзімір Макей сустрэўся з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 10 верасня правёў сустрэчу з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзіркам Шубелем.
 
Як паведамляе сайт МЗС, Макей прыняў у Шубеля копіі даверчых грамат і абмеркаваў з новым амбасадарам стан і перспектывы адносінаў Беларусі і ЕС. У размове былі закранутыя пытанні аб спрашчэнні візавых працэдураў, фінансавай дапамогі з боку ЕС, арганізацыі мерапрыемстваў па лініі “Усходняга партнёрства”.
 
Апроч таго Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў дыялозе паміж Мінскам і Бруселем ёсць значныя дасягненні, а таксама выказаў спадзеў, што абнаўленне кіраўніцтва ЕС і фармаванне новага складу Еўракамісіі будуць садзейнічаць прагрэсу ў заключэнні новага пагаднення Беларусь – ЕС.
 
На пасадзе амбасадара ЕС у Беларусі нямецкі дыпламат Дзірк Шубель змяніў сваю калегу Андрэа Віктарын. Шубель узначальваў ўпраўленне Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у Расіі, таксама кіраваў аддзелам двухбаковых зносінаў з краінамі Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Перад ад'ездам з Мінска Андрэа Віктарын дала вялікае інтэрв'ю Еўрарадыё, дзе падвяла вынікі сваёй чатырохгадовай місіі ў Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі