Уладзімір Дзянісаў будзе гуляць у ХК “Дынама-Мінск”

Уладзімір Дзянісаў будзе гуляць у ХК “Дынама-Мінск”

Уладзімір Дзянісаў будзе гуляць у ХК “Дынама-Мінск”. Аднабаковы кантракт з абаронцам разлічаны на адзін год, інфармуе прэс-служба клуба. Хакеісту 33 гады, ён ужо гуляў у “Дынама” ў 2009-2013 гадах. Пазней выступаў у Расіі за “Тарпеда”, “Ак Барс”, “Трактар”. Дзянісаў застаўся без клуба пасля таго, як адмовіўся змяніць грамадзянства, і чалябінскі "Трактар" скасаваў з ім кантракт. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі.

Як вядома, сёлета ХК “Дынама-Мінск” будзе камплектавацца амаль выключна за кошт беларускіх хакеістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі