Улады зноў вінавацяць апазіцыю ў падрыхтоўцы тэрактаў

Апазіцыйныя кандыдаты на пост прэзідэнта Беларусі, заклікаючы сваіх прыхільнікаў сабрацца ў дзень выбараў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, насамрэч рыхтуюць правакацыі, у тым ліку з выкарыстаннем выбуховых рэчываў. Такую версію ў інтэрв’ю тэлеканалу “РТР-Беларусі” выказаў галава адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей, перадае TUT.by На думку спадара Макея, апазіцыя не збіраецца ладзіць гэтае мерапрыемства мірным шляхам. Рыхтуюцца групы баевікоў, закупаюцца цёплыя рэчы, піратэхніка і выбухоўка. У той жа час кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі заяўляе, што ўлада мае дастаткова сіл і сродкаў, каб спакойна і годна адрэагаваць на такога кшталту сітуацыю.  

Дарэчы, такія абвінавачанні на адрас апазіцыю гучаць не ўпершыню. Так, 16 сакавіка 2006 года тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка заявіў на прэс-канферэнцыі, што апазіцыя рыхтуе спробу сілавога захопу ўлады. Тады ж была заява пра распачатую крымінальную справу па факце падрыхтоўкі да тэракту. Тэлегледачам тады паказалі відэапрызнанне нейкага чалавека, які паведаміў пра “пацука ў вядры з вадой”, пры дапамозе якога планавалася ажыццявіць масавае атручэнне людзей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі