Вы тут

Улады ўнеслі Вольгу Вялічка ў спіс "Інтэрпола"

Вольга Вялічка. У снежні на яе завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай

Улады ўнеслі ў спіс Інтэрпола Вольгу Вялічка — заснавальніцу дзіцячага хоспіса ў Гродне. Такім чынам яе абвясцілі ў міжнародны вышук.

"Я ў спісах Інтэрпола. Так-так, разам з тэрарыстамі, наркагандлярамі ды іншымі. Такое вось прызнанне", — паведаміла ў "Фэйсбуку" Вольга.

З восені 2020 года Вялічка не ў Беларусі. У кастрычніку яе затрымлівалі ў Гродна падчас сустрэчы з жыхарамі аднаго з двароў. Вольга распавядала, чым займаецца хоспіс і як яму могуць дапамагчы валанцёры. Сілавікі загадалі спыніць мерапрыемства, аднак людзі не разыйшліся. Праз нейкі час у двор заехаў АМАПаўскі аўтобус, і Вялічка затрымалі.

На дырэктарку хоспіса тады склалі пратакол за ўдзел у мітынгу, які адбыўся больш за месяц таму. Да суда яе пакінулі за кратамі.

У снежні на Вольгу завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай. У хоспіс прыходзілі сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.