Вы тут

Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю "Багна"

Улады лівідавалі экалагічную арганізацыю "Багна" / Еўрарадыё

У Беларусі ліквідавалі грамадскую арганізацыю "Багна", якая займалася аховай водна-балотных угоддзяў, біяразнастайнасці і прыродных экасістэм, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Сябры арганізацыі вялі экалагічную, адукацыйную, культурную, інфармацыйную дзейнасць, абараняючы прыродныя экасістэмы і біялагічныя віды, прасоўваючы права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

У Беларусі ліквідаваныя або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі каля 300 грамадскіх арганізацый. Працэс разгрому НДА доўжыцца з ліпеня 2021 года. Пад ціск трапілі праваабарончыя, экалагічныя, адукацыйныя арганізацыі і нават творчыя — напрыклад, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.