Улады ліквідавалі дабрачынную арганізацыю "Крылы анёлаў"

Улады ліквідавалі дабрачынную арганізацыю "Крылы анёлаў"

Улады ліквідавалі сацыяльна-дабрачынную спартыўную ўстанову “Крылы анёлаў”. Гэта вынікае з дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

"Мы не рабілі нічога супрацьпраўнага, да нас не было ніякіх прэтэнзій, нас ні пра што не інфармавалі. Мы не ведаем. з чым звязана такое рашэнне ўладаў, але яно прынята без нас, і, мабыць, гэта проста так не пройдзе", — пішуць у Фэйсбуку прадстаўнікі арганізацыі.

"Крылы анёлаў" займаліся сацыяльнай рэабілітацыяй дзяцей і дарослых з інваліднасцю. Яны дапамагалі ім ладзіць прабежкі, роварныя прагулкі, турыстычныя паходы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі