Улады Курскай вобласці РФ кажуць, што рэгіён атакавалі ўкраінскія беспілотнікі

Дым над Курскам, снежань 2022 года, ілюстрацыйнае фота

Дым над Курскам, снежань 2022 года, ілюстрацыйнае фота / pap.pl

Курская вобласць ноччу і раніцай была "масіравана атакаваная ўкраінскімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі", сцвярджае губернатар рэгіёну Раман Старавойт. Паводле яго, СПА збілі 10 БПЛА.

Быў пажар на падстанцыі — Старавойт кажа, што ўкраінскі беспілотнік скінуў на падстанцыю дзве выбуховыя прылады. Загарэўся адзін з трансфарматараў. Без святла засталіся пяць населеных пунктаў і бальніца. Аднаўленчыя работы на падстанцыі пачнуць, калі стане бяспечна, дадаў губернатар.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну, другі год абстрэльвае і атакуе ўкраінскія тэрыторыі і гарады, гінуць людзі. У апошні час надзвычайнае здарэнне пачасціліся і на тэрыторыі Расіі. У нядзелю з-за атакі беспілотнікаў у тым жа Курску адмянілі салют з нагоды Дня горада.

Власти Курской области РФ говорят, что регион атаковали украинские беспилотники
Наступствы прылётаў у вёсцы Вясёлае Глушкаўскага раёна Курскай вобласці / @tetkino

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі