Расіяне абстралялі Адэсу дронамі і ракетамі: мэтай быў порт

Ратавальнікі ліквідуюць пажар у гасцініцы ля порта

Ратавальнікі ліквідуюць пажар у гасцініцы ля порта / facebook.com/DSNSODE

Адэская вобласць мінулай ноччу перажыла чарговую атаку расіян. Украінскія сілы абароны поўдня налічылі над рэгіёнам 19 беспілотнікаў, дзве звышгукавыя ракеты "Онікс" і 12 "Калібраў" са складанымі траекторыямі руху. Беспілотнікі і "Калібры" былі збітыя. "Оніксы" разбурылі збожжасховішчы.

Ёсць трапленне ў припортовую інфраструктуру: пашкоджанні атрымаў марскі вакзал у Адэсе, у будынку прывакзальнай гасцініцы успыхнуў пажар. Таксама выбуховымі хвалямі ў некалькіх дамах выбітыя шыбы. Адна жанчына траўмаваная.

Россияне обстреляли Одессу дронами и ракетами: целью был порт
Наступствы расійскай атакі ў Адэсе / @SJTF_Odes

Неспакойна мінулай ноччу было і ў расійскім Курску. Над горадам былі збітыя яшчэ два беспілотнікі. "Ёсць пашкоджанні некалькіх прыватных домаўладанняў і даху адміністрацыйнага будынка, выбітыя шыбы ў шматкватэрным доме. Спрацавала СПА. Пацярпелых няма", паведаміў губернатар вобласці Раман Старавойт. Паводле яго слоў, "яшчэ адзін беспілотнік зваліўся ў Курскім раёне, выбітае шкло ў прыватным доме".

Нагадаем, напярэдадні ў Курску беспілотнік пашкодзіў будынак рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ. "Прамое трапленне", піша hromadske са спасылкай на крыніцу ў Галоўным упраўленні выведкі Мінабароны Украіны. Расійскія ўлады абмежаваліся фармулёўкай, што быў атакаваны "адміністрацыйны будынак у Цэнтральнай акрузе, нязначна пацярпеў дах". Але салют з нагоды Дня горада на ўсялякі выпадак учора адмянілі.

У расійскім Мінабароны раніцай таксама паведамілі, што акрамя Курска ўкраінскія беспілотнікі мінулай ноччу "перахоплівалі" і над Бранскай вобласцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі