Вы тут

Улады дазволілі гандлю падняць цэны на рыс

У Беларусі вырастуць цэны на рыс / pixabay.com

Прадаўцам, вытворцам і пастаўшчыкам дазволілі да канца ліпеня падняць цэны на рыс. Адпаведнае рашэнне прыняла камісія па дзяржрэгуляванні цэнаўтварэння пры Саўміне, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Рыс лічыцца ў Беларусі сацыяльна значным таварам. З 24 лютага чыноўнікі забаранілі павышаць кошты на такія тавары. Потым, з 1 сакавіка, дазволілі рост цэн, але не больш як на 0,2% у месяц. 

Цяпер дзяржаўная камісія дазволіла падняць цэны да 4% у параўнанні з коштамі 28 лютага. Павышэнне тлумачыцца тым, што рыс можа трапіць у дэфіцытныя тавары — "на фоне росту кантрактных коштаў і пагаршэння фінансавага стану арганізацый". Павысіць кошты могуць юрыдычныя асобы і ІП усіх формаў уласнасці да 31 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.