Улады Брэста не знайшлі сродкаў для рэканструкцыі "Дзіцячага гарадка" (фота)

Улады Брэста не знайшлі сродкаў для рэканструкцыі "Дзіцячага гарадка" (фота)

У кіраўніцтва Брэста не знайшлося грошай для рэканструкцыі пляцоўкі побач з фізкультурна-аздараўляльным комплексам на вуліцы Гаўрылава. "З прычыны дэфіцыту бюджэтных сродкаў, рэканструкцыя "Дзіцячага гарадка" за кошт бюджэту, не ўяўляецца магчымай", — такі адказ ад Брэсцкага гарвыканкама атрымалі мясцовыя актывісты БСДП (Грамада).

У канцы 2014 года Брэсцкі гарвыканкам паведаміў партыйцам, што плануе правесці ў наступным годзе ўладкаванне Дзіцячага гарадка. Аднак год скончыўся, і аніякія працы на пляцоўцы так і не пачаліся. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

"Я лічу, што ў мясцовых органаў улады фактычна адсутнічае планаванне, бо, калі ёсць план, шукаюцца рэсурсы, якія замацоўваюцца пэўнымі артыкуламі гарадскога бюджэту. Далей гэтыя сродкі выдаткоўваюцца ў адпаведнасці з бюджэтам, у адпаведнасці з той стратэгіяй, якая была прынятая. Як я разумею, у гарвыканкама такіх элементарных рэчаў папросту няма”, — кажа Ігар Маслоўскі.

У 2013-м годзе больш за 1000 гараджан паставілі свае подпісы пад патрабаваннем адрадзіць" Дзіцячы гарадок". У тым жа годзе ўлады абяцалі знайсці інвестара і стварыць на гэтай пляцоўцы сучасны водна-забаўляльны цэнтр сямейнага тыпу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі