Улады аб'явілі 2022-гі Годам гістарычнай памяці
![Ветэраны вайны падчас параду 9 траўня / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2019-05-09_10-19-10.jpg.webp?itok=kOrG9nS2)
Ветэраны вайны падчас параду 9 траўня / Еўрарадыё
Год народнага адзінства скончыўся, і цяпер наступіў Год гістарычнай памяці. Такі ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка перад Новым годам.
Мэта Года гістарычнай памяці, паводле БЕЛТА, — фарміраванне "аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа".
З гэтай прычыны міністры, сілавікі, чыноўнікі і НАН абавязаны распрацаваць рэспубліканскі план мерапрыемстваў на 2022 год і зрабіць так, каб ён быў рэалізаваны.
Указ набудзе моц пасля яго афіцыйнай пулікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.