Вы тут

Уладальнік правоў на "Белсат": Буду дамагацца грошай, але цяпер пытанне "вісіць"

Фота: belaruspartisan.org

Андрэй Белякоў — дырэктар ПГУП "БЕЛСАТплюс", якое ў 2014 годзе выйграла ў тэлеканала "Белсат" суд за таварны знак, не мае дачынення да сённяшніх ператрусаў. Пра гэта прадпрымальнік распавёў у тэлефоннай размове з Еўрарадыё:

"Як будуць грошы — буду нешта рабіць. А цяпер пытанне "вісіць" па віне польскага боку, праз іх сквапнасць. Я столькі грошай выдаткаваў... На выкананне даслаў [дакументы] варшаўскаму акруговаму суду. Але нічога не атрымаў наўзамен, ні капейкі. Грошы згубіў. Вядома, калі будзе магчымасць — я буду дамагацца сваіх грошай", — кажа Андрэй Белякоў.

Раніцай 31 сакавіка міліцыя правяла ператрусы на мінскіх офісах польскага тэлеканала "Белсат". Праваахоўнікі сцвярджаюць, што праводзяць праверку "па факце незаконнага выкарыстання таварнага знака". Па іх звестках, праваўладальнік таварнага знака "Белсат" звярнуўся ў Першамайскі РУУС Мінска з заявай пра тое, што адбываецца сістэматычнае парушэнне яго правоў.