"Укрпошта" выпускае ў абарачэнне маркі з легендарным сабакам Патронам

Сабака Патрон на заданні / ДСНС Украіны​
Сабака Патрон на заданні / ДСНС Украіны​

З заўтрашняга дня "Укрпошта" выпускае ў абарачэнне маркі з легендарным сабакам Патронам. Будзе выпушчана 8 тэматычных марак.  На адной марцы Патрон дапамагае фермерам, на другой — працуе разам з ратавальнікамі, на трэцяй — разблакуе марскі шлях, на чацвёртай прадстаўлены ў вобразе казака. Яшчэ ёсць марка з Патронам, які ратуе дзяцей, з прарочым сном Патрона, Патрон з узнагародай і фота ўласна сабакі.

Усе маркі сабраныя на адным аркушы. Наклад аркуша— адзін мільён экзэмляраў. Гэта будуць дабрачынныя маркі. Частка грошай ад продажу пойдзе на куплю машыны для размініравання і дапамогу прытулкам для жывёл.

Сабака Патрон — службовая сабака пароды джэк-расэл-тэр'ер, якая атрымала міжнародную вядомасць пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Патрона прыцягваюць для размініравання тэрыторый. Ён стаў афіцыйным сімвалам Міжнароднага каардынацыйнага цэнтра па пытаннях гуманітарнага размініравання, сфармаванага пры МУС Украіны.

"Укрпочта" выпускает в обращение марки с легендарным псом Патроном
Маркі з Патронам выпускаюць у абарачэнне 30 жніўня / ukrposhta.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі