Украінскія войскі арганізавана адыходзяць з Салядара — CNN

Разбураны Салядар у пачатку студзеня 2023-га / Maxar
Разбураны Салядар у пачатку студзеня 2023-га / Maxar

Украінскія войскі арганізавана адыходзяць з Салядара, паведамляе CNN. Здымачная група тэлекампаніі знаходзіцца ў чатырох кіламетрах ад горада і бачыць гэта на ўласныя вочы. Журналісты сцвярджаюць, што ў пятніцу ў першай палове дня ў Салядары яшчэ ішлі жорсткія баі. Прыкметы адступлення ўкраінскіх войскаў былі заўважаныя ў другой палове дня 13 студзеня. Адзначаецца, што панікі сярод вайскоўцаў няма.

У пятніцу пра "ўзяцце Салядара" заявіла Мінабароны РФ, а ў апошнія дні пра гэта заяўлялі "вагнераўцы" і расійскія "ваенкары". Афіцыйны Кіеў працягваў сцвярджаць, што горад не здадзены і там ідуць баі. Такія заявы былі і ў пятніцу раніцай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі