Украінскія ратавальнікі ліквідавалі лясны пажар у чарнобыльскай зоне

Украінскія ратавальнікі ліквідавалі лясны пажар у чарнобыльскай зоне

Украінскія ратавальнікі ліквідавалі пажар у Чарнобыльскай зоне, які пачаўся тры дні таму і ахапіў 12 га лесу. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) Украіны. 

Да тушэння агню былі прыцягнутыя 25 адзінак тэхнікі і 138 чалавек. Авіяцыя ДСНС зрабіла 69 скідаў вады (318 тон): самалёты АН-32П зрабілі 30 скідаў вады (240 тон), верталёты Мі-8 — 39 скідаў (78 тон).

Паведамляецца, што радыяцыйны фон у гарадах Кіеў, Чарнобыль і на прамысловай пляцоўцы ЧАЭС знаходзіцца ў межах нормы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі