Украінскія пракуроры арыштавалі актывы беларускага нафтавага прадпрыемства

Сума арыштаваных актываў перавышае 1 мільён даляраў / Фота Офіса генеральнага пракурора Украіны
Сума арыштаваных актываў перавышае 1 мільён даляраў / Фота Офіса генеральнага пракурора Украіны

Украінскія пракуроры перадалі актывы беларускага прадпрыемства Нацыянальнаму агенцтву ў пытаннях выяўлення, вышуку і кіравання актывамі, атрыманымі ад карупцыйных і іншых злачынстваў. Сума перададзеных актываў — каля мільёна даляраў. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора.

Суд арыштаваў і статутны капітал прадпрыемства, і яго рухомыя і нерухомыя актывы.

“Паводле звестак следства, на тэрыторыі Украіны функцыянуе беларускае прадпрыемства, якое аказвае паслугі ў сферы здабычы нафты і прыроднага газу. У сваёй дзейнасці яно выкарыстоўвае абсталяванне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларуснафта", — гаворыцца ў заяве Офіса.

Украінскія праваахоўнікі спрабуюць высветліць, ці магло гэтае прадпрыемства садзейнічаць Расіі ў падрыхтоўцы і правядзенні вайны супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі