Украінскі парламент гатовы адпусціць Цімашэнка за мяжу

“Надышоў час — мы ў парламенце  павінны, відаць, разгледзець пытанне, што рабіць з асуджанымі, якія цяжка хварэюць, і ўнутры краіны гэта не вылечыцца”, — сказаў спікер у інтэрв’ю тэлеканалу “Рада” 11 кастрычніка.



Уладзімір Рыбак нагадаў, што вядуцца размовы аб накіраванні экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнка на лекаванне за мяжу. Цяпер яна знаходзіцца ў калоніі.





“Бадай што, і можна было б такі закон падрыхтаваць. Гэта, у першую чаргу, павінна зрабіць апазіцыя, я мяркую, і большасць”, — адзначыў спікер.





У той жа час, нагадаў ён, у гэтай сітуацыі ўзнікае шмат пытанняў, бо “пакаранне ёсць пакаранне”, яго трэба адбываць, інфармуе ВВС.