Юлія Цімашэнка захапіла ва ўкраінскім парламенце месца спікера і праліла кроў

Юлія Цімашэнка захапіла ва ўкраінскім парламенце месца спікера і праліла кроў

6 лютага лідар партыі "Бацькаўшчына" Юлія Цімашэнка захапіла ва ўкраінскім парламенце месца спікера і праліла... кроў. Палітык параніла палец, калі выпадкова зламала мікрафон спікера Дзмітрыя Разумкова (фота змясціў у Facebook дэпутат Андрэй Матавілавец). Цімашэнка збіраюцца прымусіць заплаціць 2 тысячы долараў за мікрафон.

У чацвер Вярхоўная Рада Украіны збіралася прагаласаваць за закон аб адкрыцці рынку зямлі. Але апазіцыйныя дэпутаты заблакавалі прэзідыум і не дазволілі правесці пасяджэнне, адбыліся сутычкі. Цімашэнка заставалася на месцы спікера нават у перапынку.

Юлія Цімашэнка захапіла ва ўкраінскім парламенце месца спікера і праліла кроў
Акрываўлены палец Юліі Цімашэнка / motovilovets.andrey

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі