Рэкорд: У Луганскай вобласці выявілі 1200 дыверсантаў і правакатараў

Пра гэта заявіў першы намеснік генпракурора Мікалай Галомша. Паводле яго слоў, у адносінах 1200 чалавек у Луганскай вобласці праводзяцца расследаванні. Адзначаецца, што гэтыя людзі атрымлівалі праз нелегальныя каналы фінансавання грошы і зброю. Іх агульная мэта — сарваць прэзідэнцкія выбары ва Украіне, прызначаныя на 25 траўня.

Адзначым, што якраз з гэтымі "правакатарамі" і "дыверсантамі" ўчора "шукала кампраміс" Юлія Цімашэнка. Яна вяла перамовы з баевікамі, якія захапілі будынак Луганскай СБУ і было дасягнутае нейкае "ўзаемаразуменне з чатырох пунктаў".  

 

Фота — Reuters