"Украінская сіла дамінуе" — Зяленскі ацаніў сітуацыю на фронце
![На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/365169629_633065422339873_5377109915893268967_n.jpg.webp?itok=b9lmI1VA)
На фронце ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ацаніў сітуацыю на фронце. "Баі — цяжкія. Акупанты ўсімі сіламі спрабуюць спыніць нашых хлопцаў, — кажа ён у чарговым відэазвароце. — Штурмы вельмі жорсткія. Купянскі, Ліманскі, Бахмуцкі, Мар'інскі, Аўдзееўскі напрамкі, паўднёвыя напрамкі — паўсюль няпроста. Але, што б не рабіў вораг, менавіта ўкраінская сіла дамінуе".
Зяленскі асабліва адзначыў байцоў 15-й брыгады аператыўнага прызначэння Нацгвардыі, якая ваюе на Мелітопальскім напрамку.
У чацвер камандуючы сухапутнымі войскамі УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі заявіў, што на Бахмуцкім напрамку ўкраінскія войскі працягваюць ісці наперад. І ён працуе над тым, каб тэмпы гэтага наступу павялічыліся. Украінскія байцы, якія там ваююць, пішуць, што расіяне ўводзяць рэзервы, гэта і стрымлівае прасоўванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.