Украінская разведка расказала пра высадку спецназаўцаў у Крыме

Высадка ўкраінскіх спецназаўцаў у Крыме

Высадка ўкраінскіх спецназаўцаў у Крыме / ГУР Мінабароны Украіны

Украінскія спецназаўцы высадзіліся ў акупаваным Крыме і падчас спецаперацыі ўступілі ў бой з расіянамі. Пра гэта паведаміла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Як адзначае hromadske.ua, цяпер украінскія групы ўжо вярнуліся са спецаперацыі. У Мінабароны Украіны кажуць, што расіяне панеслі значныя страты.  Прадстаўнік украінскай разведкі Андрэй Юсаў паведаміў журналістам, што страты ёсць і сярод украінцаў, але яны "не сувымерныя з расійскімі".

Расійскае ФСБ сцвярджае, што аднаго з украінскіх вайскоўцаў узялі ў палон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі