У СБУ заявілі пра знішчаны ў Расіі комплекс СПА "Трыумф" коштам $1,2 млрд

"Гэта ўжо другі комплекс "Трыумф", які СБУ знішчыла за апошні месяц"

"Гэта ўжо другі комплекс "Трыумф", які СБУ знішчыла за апошні месяц" / mil.ru

У СБУ заявілі пра знішчаны ў Расіі комплекс супрацьпаветранай абароны С-400 "Трыумф" коштам $1,2 млрд. Адбылося гэта ўначы ў Белгародскай вобласці, улады якой заявілі пра атаку ўдарных дронаў. С-400 знаходзілася каля Белгарада. Мінабароны РФ сцвярджала, што ўдалося перахапіць дзясяткі дронаў над трыма памежнымі з Украінай абласцямі — Белгародскай, Бранскай і Курскай. Атрымліваецца, што перахапілі не ўсе беспілотнікі.

"Гэта ўжо другі комплекс "Трыумф", які СБУ знішчыла за апошні месяц", заявілі "Бі-Бі-Сі" ў спецслужбе.

На выкладзеных у расійскіх сацсетках відэа чуваць каля 20 выбухаў у месцы размяшчэння "Трыумфу" і яго радыёлакацыйнай сістэмы. Пасля ўдару ў суседніх населеных пунктах знікла святло.

У ноч на 14 верасня ўкраінскія вайскоўцы правялі атаку ў ваколіцах Еўпаторыі ў акупаваным Крыме. Было заяўлена пра знішчаны комплекс СПА "Трыумф". Аперацыю правялі вайсковая контрразведка Службы бяспекі Украіны і ваенна-марскія сілы УСУ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі