Украіна заяўляе пра знішчэнне комплексу СПА "Трыумф" у Еўпаторыі

Комплекс "Трыумф", ілюстрацыйнае фота

Комплекс "Трыумф", ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Сённяшняя начная атака на Еўпаторыю ў часова акупаваным Крыме стала ўнікальнай аперацыяй, якую правялі вайсковая контрразведка Службы бяспекі Украіны і ваенна-марскія сілы УСУ. Пра гэта паведамляе hromadske са спасылкай на крыніцы ў СБУ.

Украінскім вайскоўцам удалося паразіць расійскі комплекс СПА "Трыумф" коштам 1,2 мільярда долараў. Спачатку ўкраінскія беспілотнікі знішчылі радары і антэны комплексу. А потым ваенна-марскія сілы ўдарылі па ім двума крылатымі ракетамі "Няптун".

Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 14 верасня ўкраінскія вайскоўцы правялі атаку ў ваколіцах Еўпаторыі. Там размешчаныя радыёлакацыйная станцыя расійскіх вайскоўцаў, расійска база СПА і радыётэлескоп П-400.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі