У акупаваным Крыме ноччу зноў грымелі выбухі, а ў Саратаве — вялікі пажар

Выбух у Еўпаторыі

Выбух у Еўпаторыі / @Crimeanwind

У Еўпаторыі і ваколіцах мінулай ноччу грымелі выбухі. Мясцовыя рэсурсы публікуюць фота і паведамляюць пра пажарных і хуткія, якія выехалі ў бок вёскі Уютнае. Там размешчана ваенная частка.

Мінабароны Расіі піша, што над тэрыторыяй Крыма знішчана 11 беспілотнікаў. Яшчэ адна атака была ў моры: пяць украінскіх безэкіпажных катэраў атакавалі патрульны карабель Чарнаморскага флоту "Сяргей Котаў". Але беспаспяхова, сцвярджаюць у расійскім вайсковым ведамстве. Катэры былі "былі знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення карабля".

Сур'ёзнае надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай і ў расійскім Саратаве. Там таксама прагрымеў выбух, пасля якога пачаўся пажар. Расійскія паблікі сцвярджаюць, што прычынай пажару стала разгерметызацыя на газаправодзе.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія напала на Украіну. Вайна працягваецца, сёння расіяне зноў запусцілі ў кірунку Украіны 22 дроны. Яны ляцелі ў напрамку Мікалаеўскай, Запарожскай, Днепрапятроўскай і Сумскай абласцей. 17 беспілотнікаў украінскія сілы СПА знішчылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі