На якіх умовах Кіеў гатовы “перагарнуць старонку” з Лукашэнкам — эфір

Дзмітрый Грамакоў

Дзмітрый Грамакоў

Беларусы (не блытаць з лукашыстамі) не толькі выступаюць супраць вайны ва Украіне, за захаванне добрых адносінаў паміж нашымі народамі, але і шмат для гэтага робяць. Найперш беларусы, якія ваююць на баку Украіны, і тыя, што валанцёраць на карысць абаронцаў Украіны. Але застаюцца праблемныя пытанні, якія дагэтуль не атрымліваецца вырашыць. Гэта і пытанні легалізацыі, у тым ліку добраахвотнікаў, і ўзаемадзеяння на палітычным узроўні паміж кіраўніцтвам Украіны і беларускімі дэмсіламі, і шмат чаго іншага.

Якія ўражанні ад канферэнцыі “Новая Беларусь” і ці былі знойдзеныя новыя магчымасці супрацы? Ці будзе для далейшай супрацы карысным прызначэнне прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука? Ці з’явілася ў Кіева стратэгія адносна Беларусі і на якіх умовах Украіна згодная аднавіць супрацу з Лукашэнкам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі