Беларускі фронт: ці будуць на карысць “каліноўцам” змены ў палку — эфір

Зміцер Шчыгельскі

Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё

Пэўны час таму з палка імя Каліноўскага прыйшлі нечаканыя навіны пра змену камандавання, пра стварэнне цяпер ужо былым камандзірам “Кітом” грамадскага руху “Каліноўцы”, прызначэнне камандзірам “Дзядзькі” Шурмея… На гэтым фоне і пасля раптоўнага (насамрэч не) сыходу з Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерыя Сахашчыка не сказаць каб ужо зусім нечаканым стала прызначэнне на пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы АПК экс-намесніка камандзіра палка Вадзіма Кабанчука.

Што насамрэч адбываецца ў палку і наколькі гэта ўплывае на яго баяздольнасць? Як будзе праходзіць рэкрутынг і чаму закрыўся адпаведны цэнтр ў Варшаве? Ці можна казаць, што з прызначэннем Кабанчука адносіны паміж “каліноўцамі” і палітычнымі структурамі дэмсіл палепшыліся? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі