Вы тут

Украінка з помсты падпаліла лес у Чарнобыльскай зоне, пажар дабраўся да Беларусі

Пажар у Чарнобыльскай зоне / Паліцыя Кіеўскай вобласці

Амаль суткі: з паўдня 12 верасня да раніцы 13 верасня — беларускія пажарныя і выратавальнікі тушылі лясны пажар плошчай у 50 га каля ўрочышча Ломыш Гомельскай вобласці. Былі задзейнічаны 283 чалавекі і 53 адзінкі тэхнікі, у тым ліку верталёт МІ-26, на пажар дзесяць разоў скідалі ваду.

Лясны пажар у Беларусі / mchs.gov.by

Па звестках тэлеграм-канала "Компромат Беларусь", ачаг пажару знаходзіўся ва ўкраінскай частцы зоны адчужэння. Там патушыць лес не ўдалося да гэтага часу. Паліцыя прыйшла да высновы, што падпал быў наўмысным, і затрымала магчымага падпальшчыка — жыхарку ўкраінскага сяла Старыя Сокалы Іванкаўскага раёна.

Па версіі паліцыі Украіны, жанчына падпаліла траву, каб адпомсціць былым працадаўцам, якія не выплацілі ёй грошы. Пажар хутка перакінуўся на лес, а пасля і на Чарнобыльскую зону.