Вы тут

Украінка пазбавілася 8 тысяч долараў на беларуска-польскай мяжы

Украінка пазбавілася 8 тысяч долараў на беларуска-польскай мяжы. Пасажырка цягніка “Масква — Берлін” спрабавала без дэкларацыі вывезці з Беларусі больш валюты, чым дазволена.

У пункце мытнага афармлення “Брэст-Цэнтральны” яна прад’явіла да кантролю 8 тысяч долараў. Але пільныя мытнікі знайшлі яшчэ $10 тысяч сярод асабістых рэчаў жанчыны.

У адпаведнасці з заканадаўствам ЕАЭС, абавязковаму мытнаму дэклараванню пры перамяшчэнні праз мяжу падлягаюць наяўныя грашовыя сродкі ў эквіваленце звыш 10 тысяч долараў.

У дадзеным выпадку “лішнія” 8 тысяч долараў у пасажыркі канфіскавалі да рашэння суда. Па факце недэкларавання грашовых сродкаў распачаты адміністрацыйны працэс па частцы 2 артыкула 14.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.