Украінцы ўначы атакавалі шэраг цэляў у акупаваным Крыме

Крым

Крым / калаж УНІАН

Уначы 23 траўня ўкраінскія войскі атакавалі шэраг цэляў у акупаваным расіянамі Крыме.

Выбухі было чуваць у Севастопалі, Сімферопалі, Алушце, Гвардзейскім, Джанкоі, Армянску, Семідвор'і ды іншых населеных пунктах, піша hromadske.ua.

Паводле праўкраінскіх тг-каналаў, верагодна, удары пацэлілі па вайсковай часці ФСБ каля Алушты, а таксама па 126-й брыгадзе берагавой аховы Чарнаморскага флоту РФ.

Партызаны паведамляюць таксама, што хутчэй за ўсё пацэлілі па сувязной антэне каля Алушты. Туды пасля выбухаў накіраваліся брыгады экстраннай медыцынскай дапамогі.

Тым часам расійскія войскі другую ноч запар не запускаюць па Украіне ні хвалі "Шахедаў", ні дальнабойныя ракеты. Аднак зранку чарговы раз быў абстраляны Харкаў. Паводле мэра горада Ігара Церахава, былі пашкоджаныя некалькі будынкаў, але пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі