Украіна яшчэ не атрымала дакументаў для афармлення расійскай “гуманітаркі”

Мытнікі не маюць дакументаў на груз, які прыбыў з Расіі гэтак званым “гуманітарным канвоем”.

Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў кіраўнік Інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка, інфармуе УНІАН.

“Што тычыцца канвою, ён дагэтуль застаецца ў населеным пункце Данецк Расійскай Федэрацыі. Па стане на сённяшнюю раніцу ўкраінскія памежнікі не атрымалі дакументаў для афармлення грузу”, — сказаў Лысенка.

Паводле звестак расійскіх СМІ, першыя 16 “КамАЗаў” з калоны прыбылі ў пункт мытнага дагляду ў горадзе Данецк на тэрыторыі Расіі. У прыватнасці, грузавікі заязджаюць на тэрыторыю аўтатранспартнага прадпрыемства, размешчанага на мяжы з Украінай. Машыны, як прадугледжваецца, мяжу сёння перасякаць не плануюць.

16 жніўня міністр сацыяльнай палітыкі Украіны Людміля Дзянісава падпісала загад аб прызнанні расійскага грузу пад эгідай Чырвонага Крыжа гуманітарнай дапамогай. Атрымальнікам грузу з’яўляецца місія Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа ва Украіне. Груз будзе перамешчаны прадстаўнікамі камітэту ва Украіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі