Вы тут

Украіна — супернік Вялікабрытаніі ў чвэрцьфінале Еўра-2020

У 1/8 фіналу Еўра-2020 зборная Украіны абыграла каманду Швецыі​ / Reurets

Зборная Украіны перамагла каманду Швецыі на чэмпіянаце Еўропы па футболе і ўпершыню выйшла ў 1/4 фіналу.

Матч адбыўся напярэдадні вечарам у Глазга. Пасля асноўнага часу лік на табло быў 1:1. Галы забілі ў украінцаў Аляксандр Зінчанка і Эміль Форсберг ў шведаў.

Пераможны мяч у браму шведскай каманды ў дададзены час з перадачы Зінчанка забіў Арцём Доўбік.

На гэтым ЧЕ Украіна выйшла ў плэй-оф з трэцяга месца ў групе — на групавым этапе яна перамагла паўночнамакедонцаў, але саступіла зборным Нідэрландаў і Аўстрыі. Але ў выніку ўпершыню будзе гуляць у чвэрцьфінале Еўра.

"Гэта было нерэальна крута. Хлопцы, respect — вы сапраўдныя байцы", адрэагаваў на перамогу зборнай прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

У чвэрцьфінале ўкраінская зборная сустрэнецца з камандай Англіі. Брытанцы напярэдадні абыгралі немцаў з лікам 2:0. Гульня пройдзе ў Рыме 3 ліпеня.

Таксама ў рамках чвэрцьфіналу пройдуць матчы Бельгія—Італія (2 ліпеня, Мюнхен), Швейцарыя — Іспанія (2 ліпеня, Санкт-Пецярбург) і Чэхія — Данія (3 ліпеня, Баку).

Пераможца чэмпіянату Еўропы вызначыцца 11 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.