Украіна, разбураная "Градамі", са спадарожніка (фота)

На спадарожнікавых картах google цяпер можна ўбачыць, як “Грады” разбамбілі ўкраінскія памежныя пункты на мяжы з Расіяй. Здымкі зробленыя ў ліпені 2014 года.

Пагранпераход Далжанскі ўкраінскія памежнікі ўтрымлівалі даволі доўга. Там ішлі баі, спачатку яго захапілі баевікі ДНР, пазней у чэрвені ўкраінскія памежнікі змаглі адбіць яго ў сепаратыстаў. Вакол пагранпераходу бачныя варонкі. Тут працавалі сістэмы залпавага агню.

А гэта памежны пераход з расійскага боку. Усяго некалькі сотняў метраў, але якая розніца. Усе будынкі цэлыя і непашкоджаныя.

Увесь свет абляцелі кадры, знятыя на мабільны тэлефон у раёне пасёлка Гукава ў Расіі. Мясцовы жыхар зняў, як працуюць “Грады”. Еўрарадыё паразмаўляла з відавочцамі абстрэлу: Жыхар расійскага Гукава: Так, "Грады" стралялі ад нас у бок Украіны. А цяпер на здымках з космасу бачныя наступствы гэтага абстрэлу. Разбураны памежны пераход у раёне ўкраінскага Чырвонапартызанска.

А гэта памежны пераход, які знаходзіцца ў кірунку да ўкраінскага горада Тарэз. Менавіта ў раёне Тарэза ўпершыню быў заўважаны комплекс БУК, які па некаторых версіях мог збіць малайзійскі боінг.

Па полі страляў "Град"

Баі за Савур-Магілу былі вельмі жорсткімі. Справа ў тым, што з гэтага кургана праглядаецца тэрыторыя на 30-40 км, а ў вельмі добрае надвор'е відаць нават Азоўскае мора, якое знаходзіцца за 90 км на поўдзень.

Было

Стала

Цяпер ад мемарыяла не засталося нічога. У жніўні яго цалкам разбурылі.

Данецкі аэрапорт украінскія ваенныя пакінулі толькі таму, што ад яго ўжо нічога не засталося. На здымках са спадарожніка бачна самы пачатак абароны аэрапорта. Новы тэрмінал яшчэ цэлы, але бачныя вынікі абстрэлаў. А вось на фотаздымках з google street view можна паглядзець, як аэрапорт выглядаў у розныя гады.

Аэрапорт пачалі будаваць

Новы тэрмінал амаль гатовы

Новы тэрмінал

А вось так ён выглядае цяпер

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі