Украіна паведамляе пра разбомблены ў Крыме расійскі камандны пункт

Выбухі ў Крыме ў 2022 годзе, ілюстрацыйнае фота

Выбухі ў Крыме ў 2022 годзе, ілюстрацыйнае фота / Mulch / TASS

15 красавіка ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па камандным пункце ў акупаваным Крыме. Там знаходзіліся высокапастаўленыя расійскія афіцэры. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай разведцы.

Дэталі атакі пакуль невядомыя.

Расіяне пра атаку ў Крыме нічога не паведамлялі. Але ў Севастопалі каля паловы дванаццатай была абвешчаная паветраная трывога, якая працягвалася амаль дзве гадзіны. У бухтах Севастопаля выкарыстоўвалі дымавую заслону. Паводле звестак Telegram-канала "Крымскі вецер", расіяне падымалі ў паветра над Севастопалем авіяцыю .

Партызанскі рух АТЭШ пісаў, што, магчыма, пад удар трапіла часць 810 асобнай брыгады марской пяхоты РФ у Севастопалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі