Украіна не выключае правакацыі, якая ўцягне Беларусь у вайну

Яўген Енін / DashaHor 
Яўген Енін / DashaHor 

Украіна не бычыць прыкметаў фармавання ўдарных груповак на тэрыторыі Беларусі, цытуе выданне Укрінфарм першага намесніка міністра ўнутраных спраў краіны Яўгена Еніна.

Енін спасылаецца на дадзеныя, атрыманыя ад міжнародных партнёраў Украіны і інфармацыю з унутранай выведкі.

“І нашы партнёры, і дадзеныя айчыннай выведкі выразна кажуць пра адсутнасць прыкметаў фармавання ўдарных груп на тэрыторыі Беларусі. Аднак у нас ёсць інфармацыя пра магчымыя правакацыі, канчатковае ўцягванне Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну”, — кажа Енін.

Час ад часу ўкраінскія праваахоўнікі выяўляюць беспілотнікі на мяжы Украіны ў паўночных абласцях, дадаў ён.

Паводле дадзеных украінскага боку, ва Украіну могуць быць адпраўлены выведныя групы, таму на ўкраінскіх блокпастах узмацнілі пільнасць. Толькі за апошні тыдзень украінская паліцыя праверыла каля 10 тысяч чалавек. З іх 256 чалавек выклікалі падозранне і былі дастаўлены ў СБУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі