Украіна будуе каля мяжы з Беларуссю сховішча адпрацаванага ядзернага паліва

Украіна будуе каля мяжы з Беларуссю сховішча адпрацаванага ядзернага паліва

Украіна пачала будаўніцтва каля мяжы з Беларуссю Цэнтралізаванага сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. Аб’ект знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад горада Прыпяць, у чарнобыльскай зоне адчужэння. У цырымоніі ўзяў удзел віцэ-прэм’ер Уладзімір Кісціён. Ён заявіў, што, дзякуючы запуску ў 2020 годзе сховішча, Украіна стане цалкам незалежнай у пытанні з адпрацаваным ядзерным палівам. Больш таго, ён назваў гэты праект “адным з фарпастоў так званай гібрыднай вайны”.

Адзначым, што ад месца, дзе ўкраінцамі будуецца Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва, да мяжы з Беларуссю 15 кіламетраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі