Украіна атрымала першыя самалёты F-16 — Bloomberg

Украіна доўга чакала F-16 і ўскладае на іх вялікія надзеі

Украіна доўга чакала F-16 і ўскладае на іх вялікія надзеі / Reuters

Украіна атрымала першыя самалёты F-16, паведамляе Bloomberg. Іх колькасць неназваныя крыніцы агенцтва ацэньваюць, як "невялікую". Адзначаецца, што першую партыю F-16 заходнія саюзнікі паставілі да канца ліпеня паводле раней узгоджаных тэрмінаў. Самалёты маглі паставіць ЗША, Нідэрланды і Данія.

Выданне адзначае, што Украіна доўга чакала F-16 і ўскладае на іх вялікія надзеі (яны дапамогуць стрымліваць атакі расійскіх ваенных самалётаў, якія наносяць страты ўкраінскім пазіцыям на перадавой, знаходзячыся за 70 кіламетраў ад лініі сутыкнення). Як вядома, украінскія пілоты для гэтых знішчальнікаў праходзілі і праходзяць падрыхтоўку на Захадзе. Ці змогуць яны ўжо здзяйсняць баявыя вылеты ці патрэбны дадатковы час на падрыхтоўку, невядома.

Пастаўкі нібыта зацягваліся з-за таго, што Украіна "не была гатовая" іх прымаць (згадваліся таксама праблемы з запчасткамі і моўны бар'ер паміж украінскімі пілотамі і іх замежнымі інструктарамі). Як вядома, расіяне спрабавалі пашкодзіць аэрадромы, якія ўкраінцы рыхтавалі для прыёму F-16.

Частка экспертаў мяркуе, што амерыканскія знішчальнікі могуць змяніць малюнак вайны ва Украіне. Іншыя скептычна адносяцца да такой перспектывы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі