Украіна атрымала новую партыю HIMARS

Пра гэта паведаміў украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў.
Украіна атрымала новую партыю амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS. Пра гэта паведаміў украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. З ЗША прыбылі чатыры адзінкі HIMARS.
"Мы даказалі, што мы ўмеем абыходзіцца з гэтым узбраеннем, — піша Рэзнікаў. — Гук залпу HIMARS стаў галоўным музычным хітом гэтага лета на перадавой!".
Першыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню Украіна атрымала ў чэрвені. У ліпені трапнымі ўдарамі HIMARS былі знішчаныя дзясяткі складоў і камандных пунктаў расіян.
Украіна мае ўжо больш за 20 амерыканскіх рэактыўных сістэм залпавага агню. Расійскі бок неаднаразова заяўляў пра знішчаныя HIMARS, аднак украінцы і амерыканцы гэтага не пацвердзілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.