Украіна атрымае новыя ракеты далёкасцю 300 кіламетраў

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украіна ўжо ў студзені 2023-га атрымае новыя ракеты далёкасцю 300 кіламетраў, паведамляе "Голас Амерыкі". Адзначаецца, што "па выніках сустрэчы ваеннага камандавання Украіны і ваеннага камандавання саюзнікаў тэмпы паставак узбраенняў ва Украіну не паменшацца". "Голас Амерыкі" спасылаецца на крыніцу ў Генштабе Узброеных сіл Украіны.

У кастрычніку стала вядома, што Украіна атрымала ад ЗША каля 20 ракет ATACMS і ўжо паспяхова іх выкарыстала, наносячы ўдары па аэрадромах на акупаванай тэрыторыі. Далёкасць іх дзеяння складае да 165 км. 

26 кастрычніка было аб'яўлена пра новы пакет ваеннай дапамогі ЗША Украіне на суму $150 млн. Ён уключае сродкі СПА і супрацьтанкавыя ўзбраенні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі